О ГЛАВНОМ

RSS
Янв
24

«яго можна назваць сучасным сабіральнікам нашай нацыі»

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч — пра мітрапаліта Філарэта

IMG_7422

22 студзеня 2021 года ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі горада Мінска адбыўся Калядны вечар Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла». Урачысты сход узначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Павіншаваўшы прысутных са светлымі святамі Раства Хрыстова і Богаяўлення, Уладыка Экзарх пажадаў усім суцяшэння і радасці ў гэтыя светлыя дні, натхнення на ўсё добрае і карыснае. Каб святло Хрыстоў адукоўваў кожнага, і, натхнёныя гэтым святлом, мы тварылі добрыя справы, ішлі шляхам збаўчым, знаходзячыся ў радасці пра Госпада.

На вечары прагучалі ўспаміны пра мітрапаліта Філарэта, заснавальніка і першага старшыні Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра. Мітрапаліт Веніямін згадаў пра тое, як шмат рабіў спачылы архіпастыр для таго, каб прывесці людзей да Бога, наколькі шматгранна было яго служэнне на ніве Хрыстовай. (далее…)