О ГЛАВНОМ

RSS
Апр
20

УСПОМНІ ПРА БОГА

Uspomni_pra_Boga

Калі табе дрэнна ў жыцці,
І ў сэрцы пануе трывога,
Старайся прычыну знайсці
І ўспомні пра Бога.

Калі ты астаўся адзін
І трэба табе дапамога,
Хоць пару маленькіх хвілін
Успомні пра Бога.

Каля цябе скручвае злосць
І ў злосці не бачыш нікога,
Падумай, што кожны з нас госць,
І ўспомні пра Бога.

Калі ты зусім занямог
На цяжкіх жыццёвых дарогах,
Павер, што на свеце ёсць Бог,
Успомні пра Бога.

Протаіерэй Іаан Міцько

З кнігі «Насустрач Духу» (Мінск: «Ураджай», 2001)

Фота: twitter.com

 Апрель 20th, 2021  
 editor  
 БОГ И ЧЕЛОВЕК  
   
 0 Comment

Comments

Comments are closed.