О ГЛАВНОМ

RSS
Апр
08

ШЧАСЦЕ

sunset-2570443_1920

Птушцы для шчасця — вольнасці трэба,

Да шчасця краскі — яснага неба,

Дзіця шчасліва — на руках маткі,

Бяздольны рвецца — да цёплай хаткі.

Мудрага шчасце — веры шуканне,

Шчасце паэта — шчыра каханне,

Струджаным думкам — трэба спачынку,

Сэрцу збалеламу — вясны ўспамінку.

Дзя ўсіх жа людцоў, гдзе ёсць іх і колькі,

Аднаго трэба на свеце толькі —

Без чаго свет наш — блудна дарога:

Усім да шчасця патрэба Бога.

Казімір Сваяк

З кнігі «Насустрач Духу» (Мінск: «Ураджай», 2001)

Аўтарская арфаграфія захавана

Фота: pixabay.com

 Апрель 8th, 2021  
 editor  
 Новости  
 ,   
 0 Comment

Comments

Comments are closed.