О ГЛАВНОМ

RSS
Мар
09

СПАДЧЫНА БЕЛАРУСІ

Blon'

Працяг

ПРАВАСЛАЎНЫЯ ЦЭРКВЫ І КАПЛІЦЫ XIX СТ.

ЦАРКВА СВЯТОЙ ТРОЙЦЫ

Ў ВЁСЦЫ БЛОНЬ
ПУХАВІЦКАГА РАЁНА МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ

Царква была пабудавана ў 1826 годзе з драўлянага бруса на месцы згарэлага ў 1820 годзе храма. З’яўляецца помнікам архітэктуры класіцызму.

Blon'1

Траецкая царква ў вёсцы Блонь

Храм узведзены на камяністым падмурку, знешне ў аснове нагадвае каўчэг, зверху — крыж. У царкве захаваўся драўляны напісаны ў класічным стылі іканастас. У храме таксама знаходзіўся старажытны цудатворны вобраз Божай Маці «Мар’інагорская».

Mar'inogorskaja

Вобраз Божай Маці «Мар’інагорская»

У савецкія часы храм быў зачынены, але настаяцель айцец Аляксандр Шылай працягваў сваю службу па хатах у вернікаў, а ў 1937 годзе нават арганізаваў збор подпісаў за адраджэнне царквы. Шостага жніўня таго ж года Аляксандра Шылая арыштавалі і расстралялі, абвінаваціўшы ў антысавецкай агітацыі. Пазней ён быў праслаўлены як свяшчэннамучанік.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска Блонь згарэла, але драўляны храм цудам захаваўся, і зараз у ім рэгулярна праводзяцца службы.

IO0s3g6

 

КАПЛІЦА-ПАХАВАЛЬНЯ ПАСКЕВІЧАЎ

У ГОМЕЛІ

Pahaval'na

Капліца-пахавальня Паскевічаў

Капліца была пабудавана ў 1870-1889 гадах для пахавання членаў сям’і Паскевічаў, якія валодалі гомельскім палацам і паркам. Будынак узведзены ў псеўдарускім стылі. Пахавальня нагадвае мініяцюрны казачны замак, зграбны і крохкі. Але архітэктар Я. Чарвінскі, нягледзячы на невялікі маштаб, стварыў паўнавартасны па кампазіцыі будынак з артыстычна вытрыманай стылістыкай.

Pahaval'na1

Пахавальня ўнутры

Непасрэдна пахавальня з пахаваннямі знаходзіцца пад зямлёй, уваход у яе размешчаны ў асобным павільёне некаторым аддаленні.

IO0s3g6

СВЯТА-МІКАЛАЕЎСКІ САБОР,

БРЭСТ

Мікалаеўскі Брэст

Свята-Мікалаеўскі сабор у Брэсце

Свята-Мікалаеўскі сабор быў пабудаваны ў 1856-1879 гадах у Брэсцкай крэпасці на сродкі, сабраныя афіцэрамі брэсцкага гарнізона і вайсковым духавенствам. З’яўляецца помнікам архітэктуры руска-візантыйскага стылю.

Мікалаеўскі Брэст 1897

Мікалаеўскі сабор. 1897 год

Храм не адзін раз перабудоўваўся. У дваццатыя гады мінулага стагоддзя быў перабудаваны і выкарыстоўваўся пад гарнізонны касцёл. Некаторы час у саборы знаходзіўся гарнізонны клуб. У гады вайны храм быў моцна пашкоджаны. У 1994 годзе будынак перадалі вернікам. Сабор быў адрэстаўраваны, і зараз у ім праходзяць набажэнні.

IO0s3g6

СВЯТА-ВАСКРАСЕНСКІ САБОР,

БАРЫСАЎ

Васкрасенскі_сабор_г._Барысаў

Васкрасенскі сабор у Барысаве

Сабор з’яўляецца яскравым прыкладам маскоўска-яраслаўскага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю на Беларусі, у архітэктурным рашэнні прысутнічаюць прыкметы стылізацыі формаў маскоўскага царкоўнага будаўніцтва XVII стагоддзя. Асвечаны ў 1874 годзе. 

Храм быў пабудаваны з чырвонай цэглы па праекце П. Мяркулава.Б удавалі сабор высокакваліфікаваныя муляры з Івянца, а для афармлення інтэр’еру былі запрошаны віленскія мастакі. Храм з’яўляецца крыжовым у плане, цэнтральны аб’ём у плане квадратны. Мае дзевяць купалаў.

У 1937 годзе сабор быў зачынены, а ў час вайны ўзнавіў сваю дзейнасць.

IO0s3g6

КРЫЖАЎЗВІЖАНСКІ САБОР,

ПОЛАЦК

Krestovozdvizh

Крыжаўзвіжанскі сабор (злева)

Крыжаўзвіжанскі сабор Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку быў  пабудаваны ў 1893-1897 гадах паводле праекта віцебскага губернскага архітэктара У. Ф. Коршыкава. З’яўляецца помнікам манументальнай архітэктуры руска-візантыйскага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю.

Połacak,_Spas._Полацак,_Спас_(S._Prokudin-Gorsky,_1912)

Полацкі манастыр на фотаздымку С. М. Пракудзіна-Горскага. 1912

Белакаменны, амаль цэнтрычны крыжовы ў плане храм завершаны 5 паўсферычнымі купаламі з пазалочанымі крыжамі. Архітэктура інтэр’ера спрошчаная. Падлога выкладзена мармуровымі пліткамі. 

Пры падрыхтоўцы публікацыі выкарыстаны матэрыялы кнігі «Спадчына Беларусі» (Мінск, 2007), Вікіпедыі, http://sobornevsky.by

Фота: адкрытыя электронныя крыніцы, Planeta Belarus, strada.by, gp.by

Думка аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.

 

 

 

Comments

Comments are closed.