О ГЛАВНОМ

RSS
Фев
17

СПАДЧЫНА БЕЛАРУСІ

Старажытныя праваслаўныя храмы
XI-XII стст.

Sofija_Polotsk

На этнічных землях Беларусі ў VIII-X стст. свае пасяленні мелі некалькі ўсходнеславянскіх плямёнаў. Адны з іх, крывічы, прыкладна ў 970-980 гадах, стварылі магутнае Полацкае княства. У гэты перыяд на беларускія землі прыходзіць хрысціянства. У 992 годзе ў старажытнай сталіцы — Полацку была заснавана першая на Беларусі праваслаўная епархія…

Полацкі Сафійскі сабор

Сабор святой Сафіі ў Полацку лічыцца першай каменнай пабудовай на тэрыторыі Беларусі. Храм быў закладзены ў 1044 годзе князем Усяславам Чарадзеем.

Сабор з’яўляўся не толькі месцам малітвы, але і цэнтрам праваслаўнай культуры для ўсяго рэгіёна. У ім прымалі паслоў, абвяшчалі вайну і падпісвалі мір, захоўвалі княжы скарб і заснаваную князем Ізяславам бібліятэку, узаконьвалі пячаткай сталічнага горада гандлёвыя дамовы (пячатка нават мела надпіс: «Печать Полоцькая і Святой Софьі»).

Sofija_Polotsk_3

Полацкі Сафійскі сабор XI ст. Макет

 

Першапачаткова храм быў узведзены ў візантыйскім стылі, але да нашага часу, нажаль, будынак захаваўся ў значна змененым выглядзе. Канчаткова храм быў перабудаваны ў XVIII ст. у стылі віленскага барока. Такім мы бачым яго і сёння.

Sofija_Polotsk2

Сафійскі сабор унутры. Канцэрт

Зараз у храме знаходзіцца музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора і канцэртная зала камернай і арганнай музыкі. На вялікі жаль, праваслаўнае богаслужэнне ў саборы праводзіцца толькі раз у год — 5 чэрвеня, у дзень памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

Sofija_Polotsk1

Полацкі Сафійскі сабор. Сучасны выгляд

gray-divider

Spasskaja_cerkov1

Царква Святога Спаса (Полацк)

Унучка Усяслава Чарадзея — прападобная Еўфрасіння Полацкая заснавала ў 1125 годзе ў прадмесці Полацка жаночы манастыр, у якім за трыццаць тыдняў была ўзведзена мураваная Спаская царква з высокім барабанам. Спаская царква з’яўляецца найлепш захаваўшымся помнікам каменнага дойлідства Полацкага княства.

Spasskaja_cerkov

Спаса-Праабражэнская царква

У царкве знаходзілася (і захавалася да нашага часу) і маленькая келля, у якой адпачывала прападобная Еўфрасіння.

Kelija

Келля прападобнай Еўфрасінні

Царква была часткова перабудавана ў XVII—XIX стагодздзях (змянілася канструкцыя даху і форма купала).

Spasskaja_cerkov2

Спаская царква да і пасля перабудовы

gray-divider

Blagov_cerk

Дабравешчанская царква
на Дзвіне, Віцебск

На левым беразе Заходняй Дзвіны княгіняй Вольгай быў заснаваны праваслаўны храм. Пабудавалі яго ў 1120-1130 гады (некаторыя гісторыкі называюць больш познія даты — рэд.) дойліды з Візантыі. Па паданні, у Свята-Дабравешчанскай царкве бралі шлюб князь Аляксандр Неўскі з полацкай князёўнай Параскевай, пляменніцай Еўфрасінні Полацкай. Помнік унікальны незвычайным спосабам кладкі — чаргаваннем даламітавых блокаў з 3-4 радамі плінфы.

Blagov_cerk1

Дабравешчанская царква. Рэшткі старажытнай кладкі

Нажаль, пад час Вялікай Айчыннай вайны храм быў моцна пашкоджаны, а ў 1961 годзе узарваны. Незваротна страчаны фрэскі XI ст. Але мы можам убачыць гэты помнік полацкага дойлідства, бо ў 1998 годзе храм быў узведзены занава ў першапачатковым абліччы.

gray-divider

Kalozha1

Барыса-Глебская (Каложская)
царква ў Гродне

Выдатным помнікам праваслаўнага дойлідства XII ст. з’яўляецца Барыса-Глебская царква у Гродне (Каложа). Узведзена ў раманскім стылі. Яе лічаць адзіным захаваўшымся помнікам чарнарускага дойлідства. Адметнасць храма — шматкаляровыя керамічныя крыжы і камяні на знешняй паверхні сцен.

SONY DSC

Каложская царква. Камяні і керамічныя крыжы на адной са сцен.

Унутраная паверхня сцен мае рады галаснікоў — жбаноў, замураваных у сцяну горлам звонку, якія паляпшалі акустыку храма.

Kalozha4

Каложская царква знутры. Панарама

Мяркуецца, што царква была пабудавана падчас праўлення гродненскіх князёў Барыса і Глеба Уселадавічаў († да 1166, 1170) або іх дзецьмі пасля смерці князёў і асвечана ў гонар іх нябесных пакравіцеляў.

Kalozha

Адна са сцен царквы — драўляная. Ёй замянілі каменную сцену пасля абрушэння.

 

Пры падрыхтоўцы публікацыі выкарыстаны матэрыялы кнігі «Спадчына Беларусі» (Мінск, 2007)

Фота: адкрытыя электронныя крыніцы, trainer.by, postim.by, сацыяльныя сеткі

Думка аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.

 

 

 

 

 

 

 

Comments

Comments are closed.