Май
07
НА ВЯЛІКДЗЕНЬ
Голасам магутным загрымелі звоны
Па блакітным небе ў блеску сонца кос.
Палілісь ўрачыста радасныя тоны,
Бо Хрыстос памершы ў трэці дзень ўваскрос.
Вецярок вясняны з радасці спявае.
Птушак пералівы ймкнуцца ў вышыню,
А вясна на ліры гімн Хрысту іграе,
Гожа прыбірае краскамі зямлю.
І ты, людскі родзе, ранамі Хрыстовымі
Збаўлены ад грэху, зрок знясі ўвысь!
Удзячнаю малітваю добраму Ісусу
Сэрцам і душою горача малісь!
Голасам магутным грымяць сяння звоны
Па блакітным небе ў блеску сонца кос,
Льюцца ўрачыста радасныя тоны,
Бо Хрыстос, наш Збаўца, у трэці дзень ўваскрос!
С. Новік-Пяюн
З кнігі «Насустрач Духу» (Мінск: «Ураджай», 2001)
Аўтарская арфаграфія захавана часткова.
Фота: адкрытыя інтэрнэт-крыніцы
Comments
Comments are closed.