Апр
04
ВЯКІ ПЛЫВУЦЬ
Вякі плывуць,
а Ён — раскрыжаваны,
жывы…
ў крыві цячэ цвікоў іржа…
і род людскі
лянівы
апантаны
не мае сілы
зняць Яго
з крыжа…
А. Бембель
З кнігі «Насустрач Духу» (Мінск: «Ураджай», 2001)
Аўтарская арфаграфія захавана
Фота: pixabay.com
Comments
Comments are closed.