О ГЛАВНОМ

RSS
Янв
24

Благаслаўляйце ганіцеляў вашых; благаслаўляйце, а не праклінайце

vl_hirasko_portret

Сёння святая Царква ўшаноўвае памяць свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска. Дзякуй Богу, беларуская зямля мае не так мала нябёсных заступнікаў — тых, што сваім праведным жыццём асвячалі месца, на якім жылі, а цяпер з’яўляюцца ахоўнікамі гэтых месцаў і іх жыхароў. І моляць Усемагутнага Бога аб літасці да народа, да якога яны самі належылі падчас свайго зямнога існавання. Гэта і Святая Еўфрасінія Полацкая, і свяціцель Кірыла Тураўскі, і прэпадобны Елісей Лаўрышэўскі, ды і шмат хто яшчэ. За сваю гісторыю Беларусь заззяла на небасхіле святасці лічы ўжо 79 зоркамі. Багата гэта, ці не вельмі, разважаць не нам з вамі, паважаныя чытачы, але адзначыць гэта будзе ўсё ж не лішне. Можна дадаць, што ўзрасла да такой велічыні гэтая лічба толькі за апошнія дваццаць гадоў, а амаль што да канца ХХ стагоддзя ў беларускіх святцах значылася толькі 14 імёнаў. Канешне, нельга ніяк ацэньваць Божы промысел: ці карысна гэта было ды для каго, калі так, але ж нельга не адзначыць, што сярод жорсткасці, парою нават нечалавечай, знайшлося месца і для ўзгарання небывалай чалавечай любові, падобнай на тую, якую яўляў калісці сам Хрыстос. (далее…)