О ГЛАВНОМ

RSS
Июн
05

ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ ЦАРКВЫ

Cveti

Адзін мой добры знаёмы казаў, што «калі раптам маеш быць запрошаны у госці да евангелістаў ці баптыстаў, то ўзнікне ўражанне, быццам бы ты патрпіў на святкаванне дня нараджэння, падчас якога ўсе прысутныя распявадаюць аб Тым, дзякуючы Каму гэты дзень такі лагодны, ды такі багаты стол; ўсе так удзячны Спадару той хаты, дзе сабраліся госці, але вось Самаго Гаспадара не тое што няма побач — а да Яго не дакрануцца а ні пры якіх умовах». Цалкам пагаджаюся з чалавекам, які выказаў мне гэту думку, таму што не аднойчы прыходзілася прысутнічаць пры вышэй акрэсленых абставінах, і, сапраўды, падобнае ўражанне ўзнікае заўсёды. Але магу ўпэўнена зацвердзіць, што свята на нашым праваслаўным прыходзе ў Прылуках сапраўды адбылося дзякуючы Таму, Хто больш за дзве тысячы гадоў таму зыйшоў на зямлю з нябёсаў, і што насамрэч Ён прысутнічаў побач і кранаўся сэрцаў людзей любоў’ю ды цяплом.

Трэба заўважыць шчырасць, з якой людзі прыйшлі на дадзеную падзею. Напэўна, не ў аднога мяне, з’явілася думка, што гэта члены адной вялікай сям’і пасля даволі працяглага шэрагу цяжкіх маркотлівых дзён працы сабраліся адсвяткаваць нейкую значную падзею усяго года. І, канешне, не магу не адзначыць прафесіяналізм музыкантаў, выканаўшых творы шматлікіх вядомых аўтараў. Уразілi разнастайнасць ды каларыт інструментаў. Пасля цяжкіх ваганняў, ўсё ж адзначу, што мне больш за ўсё спадабаліся Паганіні на балалайцы ды “Міласэрнасць” на марымбе.

Я вельмі узрадаваны, што мне патрапіла апынуцца на гэтым свяце жыцця, хочацца выказаць падзяку арганізатарам ды пажадаць поспехаў і ў надалейшым!

 

Такi водгук даслаў да нас адзiн з удзельнiкаў свята, якое адбылося на прыходзе 4 чэрвеня, у Пяцiдзесятнiцу, або дзень нараджэння Царквы. Спадзяемся, што такiя цёплыя творчыя вечары стануць нашай добрай традыцыяй.

 Июнь 5th, 2017  
 editor  
 Наши новости, Новости  
   
 0 Comment

Comments

Comments are closed.